РУС БЕЛ ENG

Твая зямля, твая Радзіма

названа светла 

Xiбa можна той кут не любіць,

Дзе твае нарадзілісь бацькі,

Дзе жыццё пражылі дзяды,

Дзе спрадвеку твае карані?

 

Конкурс творчых работ

З любоўю да роднага слова

Намінацыя “Лепшы празаічны твор” 

МНЕ ПАРУ КРЫЛ ДАЛО ЮНАЦТВА

Какурына Юлія, 12 год,
вучаніца 6Б класа,
2022 год

Вось i надыходзiць 110 гадавiна з дня нараджэння Максiма Танка. Нарадзiўся будучы паэт 17 верасня 1912 года ў вёсцы Пiлькаўшчына. Сапраўднае iмя паэта — Скурко Яўгенiй Iванавiч. Гэта быў вельмi таленавiты чалавек.

Максiм Танк быў не толькі мастаком літаратурнага слова, але неабходна  адзначыць і яго талент як перакладчыка.За сваю творчую дзейнасць на карысць народу і  Радзіме, адданасць роднай зямлі паэт быў удастоены шматлікіх ганаровых званняў.

У творчай спадчыне Максіма Танка безліч цудоўных твораў. Мяне ж асабліва ўразіла легенда «Ля вогнiшч начлежных» (урывак з паэмы «Нарач»).

Галоўнымi героямi гэтага ўрыўка з'яўляюцца прыгажуня Галiна, майстар на ўсе рукi Васiлёк ды злосны Барына. У Галiны было люстэрка ­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­—падарунак Васiлька. Усё было б добра, калi б не сустрэла дзяўчына злоснага i ўпартага магната, якi выкраў яе i прымусiў  жыць у яго палацы. Але Васiлёк дапамог каханай дзяўчыне: хлопец забiў Барыну i маладыя людзі паспелі ўцячы з палаца-астрога. Узброеная хеўра магната кінулася ў пагоню.Развітваючыся, юнак адводзіць панскіх служкаў на сябе, разумеючы, што бачыць любую дзяўчыну  апошні раз.Праз некаторы час Галіна  глянула ў люстэрка iўбачыла забiтага каханага. Дарагі падарунак выпаў  з рук Галiны – і ў адзiн момант той бор ператварыўся ў возера, а дзяўчына стала белай  чайкай,якая з жалобным крыкам шукае свайго каханага.

Легенда «Ля вогнiшч начлежных» — гэта не проста “дзiцячая казка”. На маю  думку, гэта гiсторыя для ўсiх узростаў і пакаленняў. Яна прымушае  задумацца, як трагiчна можа закончыцца каханне i на якiя ўчынкi гатовы пайсцiмаладыя людзі, каб быць разам. Максім Танк праз цікавы сюжэт  даносіць да нас жыццёвую ісціну, што калi ты кахаеш чалавека, то нiякiБарына са сваей свiтай не зможа разлучыць вас.

Яркасць, маляўнічасць сюжэта і персанажам надаюць мастацкія сродкі,пейзажныя замалёўкі, узнёслая і вобразная мова.

Юнацтва — гэта перыяд у жыццi чалавека, калi яму хочацца ўсё паспрабаваць упершыню. Я лічу, што юнацтва – гэта   найлепшы час жыцця, якi нам варта правесцi за любiмымi справамi. Асабліва для меня такая справа – гэта  чытанне любімых кніг.З  вершамі Танка я ўжо таксама пазнаёмілася і магу сказаць з упэўненасцю: яго  паэзія дапамагае накіраваць нашыя погляды ў “правільны бок жыццёвага шляху”. А гэта значыць, што “крылы юнацтва” дапамогуць дасягнуць нябеснага прастору ў дарослым жыцці. Гэта неабходна для таго, каб маладое пакаленне стала дастойным пераемнікам спраў нашых продкаў, каб сваімі справамі,дзейнасцю змагло рабіць наш край квітнеючым і багатым.


МНЕ ПАРУ КРЫЛ ДАЛО ЮНАЦТВА

Гарошка Анастасія, 14 год, 
                                                        9 ”Б” клас,
2022 год

Духоўныя спадарожнікі нашага юнацтва –  гэта сябры і кнігі. Сябры на працягужыццяідуцьпобач, маюцьаднолькавыязахапленні, разам становяццадарослымі. Але сябарможапакрыўдзіць словам, учынкам, якія часта, як плынь бурлівай ракі, выцякаюць ад зайздрасці і крыўды.

Захапленні  і юнацкія мары  з часам слабеюць і саступаюць месца новым ідэалам. Але  нязменнымі спадарожнікамі, на маю  думку,  застаюцца кнігі. Бывае, прачытаўшы кнігу, разумееш, што праз некаторы час у тваёй свядомасці яна згубіла актуальнасць  і  яскравасць. Здараецца, што кнігі западаюць у душу, прымушаюць задумацца і  мяняюць светапогляд, жыццёвую пазіцыю.

Менавіта ў юнацтве чытанне дапамагае нашаму станаўленню і развіццю. Аднак не кожны аўтар можа ўскалыхнуць пачуцці чытача, зацікавіць сваімі творамі.

Я захапляюся творчасцю Максіма Танка. Сёлета адзначаецца 110–годдзе са дня нараджэння аўтара. Неардынарны чалавек, паэт-бунтар, пісьменнік-сатырык, філосаф-наватар у жыцці,  сціплы, просты і адкрыты для зносін з людзьмі… Яскравым дэбютам у беларускай паэзіі стаў яго другі зборнік "На этапах", які адкрыў імя Максіма Танка  у еўрапейскай літаратуры. Непаўторнасць яго паэзіі заключаецца ў разнастайнасці тэм, вобразаў, форм, творчага засваення нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарства.

З кожнага твора можна вынесці для сябе жыццёвы ўрок. Яго вершы дораць крылы, якія дапамагаюць чытачу ўзняцца да пэўных вышынь, паверыць у сябе, акрыліцца марай… Я часта перачытваю вершы Максіма Танка і вызначаю для сябе самае непрыкметнае, але галоўнае, што хацеў данесці аўтар. Спрабуюўявіцьсябе на ягомесцы, узгадаць яго думкі. Цікава ўяўляць сябе аўтарам  і бачыць тое, што схавана ад няўважлівага чытача. Цікава надаваць сваім крылам  моц і жаданне ляцець, станавіцца разумнейшым і  духоўна мацнейшым чалавекам.

Якія вершы падарылі мне крылы?.. Гэта  верш «Шчасце», у якім паэт сцвярджае простую і вечную ісціну: шчасце — гэта само жыццё. Шчасце для кожнага нешта сваё  і непаўторнае. Максім Танк нездарма ставіць двукроп’е ў гэтымвершы. Ён прымушае задумацца  над тым, што значыць шчасце для кожнага з нас. Шчасце – гэта мір і спакой на зямлі, здароўе, родныя людзі, сябры, якія падтрымліваюць у жыцці, дапамагаюць нашаму станаўленню, усё тое, што напаўняе радасцю нас кожны дзень. На мой погляд, “простае шчасце людское”  аб’ядноўвае ўсіх людзей.

Тэма любові  да роднай зямлі, да роднай мовы вельмі актуальна ў наш час. Верш аўтара “Родная мова”прымусіў мяне задумацца над тым, што, калі памірае мова народа, памірае яго мінулае. Аўтар сцвярджае ідэю бяссмерця нашага народа. Мне здаецца, што любоў да Радзімы, жаданне быць патрыётам, прыносіць карысць свайму народу павінна жыць у сэрцы любога юнака, як істановіцца на самастойную дарогу ў сваім жыцці.

Прачытаўшы верш “Паэзія”, я зразумела, што паэзія можа вызваліць з «няволі і пекла», можа прабіць кветкай вясновай «камень магільны», дапамагае ў дружбе і каханні. Паэзія параўноўваецца з бліскавіцай і з вясновай кветкай, яна дорыць крылы творчасці таму, хто здольны яе зразумець.

Я часта перачытваю вершы Максіма Танка. У сваіх вершах  аўтар піша пра прыгажосць кахання, пра прыроду, разважае пра сэнс чалавечага жыцця, уздымае праблемы міру і дружбы, пытанні экалогіі, развіцця нацыяльнай культуры.

Тое, што страчана ў юнацтве, страчана назаўсёды. Мне задаецца, што  ў гэты перыяд нельга страціць любоў да кніг і асалоду чытання.  “Спытайся птушкі, ці змагла б яна ўздымацца без крыла”, - так пісаў Максім Танк. Я лічу, што не… Немагчыма.


Конкурс эсэ да Міжнароднага дня роднай мовы

ДУДКО Аляксандра,
11 клас

Люблю цябе такой, якая ёсць,
зямля мая, зямля бацькоў святая!

Многія звязваюць назву нашай краіны з птушкай бусел. Ён таксама белы, чысты, як і наша Радзіма. Бусел, які лунае над нашымі краявідамі, выбірае сабе жытло каля паселішча чалавека.  Згодна з народнай прыкметай, бусел прыносіць дабрабыт у тую хату, каля якой пасяліўся.

Я пачала так свой  аповед таму, што ў мяне ёсць нешта агульнае з буслом. Я не магу ўявіць сябе без нашых цудоўных краявідаў, без матчынай мовы, без беларускіх  меладычных песень, без  усяго таго, што называецца двума простымі  і такімі чыстымі словамі – Белая Русь.

Радзіма… Гэта тыя родныя мясціны, дзе кожны з нас нарадзіўся, вучыўся і рос, сталеў. Родная зямля для кожнага чалавека з’яўляецца самым непаўторным  месцам, куды чалавек вяртаецца з пачуццём радасці  і гонару.

За што чалавек любіць сваю Радзіму? На гэтае пытанне людзі адказваюць па-рознаму. Але многія кажуць, што любяць свой край за непаўторныя світанні, за спевы птушак, за бязмежныя прасторы пад ясным мірным небам, за тых людзей, якія былі побач і дапамагалі сталець і разумець жыццё.

Многія людзі  імкнуліся пакінуць свой родны край, знайсці нейкае іншае месца, больш шчаслівае жыццё. Але вельмі хутка яны зноў вярталіся ў свае родныя мясціны, на  малую радзіму. Нейкае непаўторнае, пяшчотнае пачуццё ахоплівае чалавека ад смаку вады з крыніцы,  што  цячэ каля роднай  вёскі, ад паху кветак на лузе і ў садзе, ад клёкату буслоў на высокай белай бярозе ля хаты. І памяць вяртае ў шчаслівае бесклапотнае дзяцінства, туды, дзе сонейка здавалася больш яркім  і цяплейшым, а неба ––  бяскрайнім. Нават паветра  маёй Радзімы мае непаўторны водар. І на гэтую асалоду не ўплывае трохі крываваты плот альбо выгляд просценькай хаты, таму што  ў гэтай хаце зімой цёпла ад печкі, а летам можна адчуць прыемны халадок.

 Усё на маёй любай зямлі нібы жывае, адушаўлёнае. Можна “пагаварыць”  з  прыгожай бярозкай  на  ўскрайку лесу,  таму што  яна расла  разам з табою  і  “памятае” гурбы снегу зімою, і   летнія навальніцы, пасля якіх так лёгка дыхалася, і прыгожую вясёлку над лесам.

Як не любіць усё гэта? На што магчыма прамяняць усё  тое, што ўвайшло ў тваю свядомасць  смакам, колерам, пахам і назаўжды засталося ў сэрцы? І таму Радзіму мы любім так, як і маці. Нягледзячы на тое, што ў матулі  і маршчынкі з’яўляюцца на твары, і сівеюць валасы, і позірк ужо не такі вясёлы, мы памятаем цеплыню матуліных рук, яе пяшчоту, любоў…

Так і Радзіма… Любая, адзіная, родная, блізкая, заўсёды зразумелая… Гэта месца, куда можна вярнуцца адпачыць душой,  набрацца сілы. І не прыйдзе нават думка лічыць  “маршчынкі або сівыя валасы”, таму што  Радзіма – гэта маці, якая дала табе тую моц і ўпэўненасць, веру ў заўтрашні дзень, падтрымку, з якой можна смела крочыць па жыцці ў заўтрашні дзень. І сорамна  нам, беларусам, не памятаць, дзе твае карані, дзе магілы тых продкаў, што далі пачатак твайму роду, праславілі Радзіму сваёй працай.  І таму  мы любім і ганарымся сваёй прыгожай і непаўторнай зямлёй, заўсёды вяртаемся туды, дзе белы бусел звіў гняздо на страсе старэнькай хаты.


ІГНАТЧЫК Арына,
7 “А” клас

За што я люблю сваю зямлю

У кожнага чалавека ёсць месца, да якога ён прывязаны, якое любіць і цэніць. Для мяне гэта родная зямля – Радзіма. Родная зямля – гэта месца, дзе я нарадзілася, зрабіла першыя крокі, пайшла ў школу.

Родная зямля – гэта не проста словы, гэта нешта асаблівае, глыбокае для кожнага з нас. Гэта месца, куды хочацца вяртацца зноў і зноў. І не важна, ці гэта маленькая вёсачка, ці гэта шумны мегаполіс. Адных прыцягваюць блізкія ім людзі і іх родны дом, іншых – прыемныя ўспаміны пра шчаслівае дзяцінства. А мяне вабіць прыгажосць роднага краю: зялёныя лясы з высокімі хвоямі і разложыстымі бярозкамі, непрадказальны бацька Нёман, зялёныя лугі і наш  шумны двор. Нездарма многія беларускія пісьменнікі і мастакі паказвалі прыгажосць роднай зямлі ў сваіх творах і карцінах.

Кожная краіна і яе народ маюць сваю гісторыю. Гісторыя маёй Радзімы складаная. Не абышлі яе бокам войны і беды. Але адной з адметых якасцей беларускага чалавека з’яўляецца менавіта адданасць сваёй зямлі, свайму народу. Я ганаруся тымі беларускімі людзьмі, якія падчас Вялікай Айчыннай вайны паўсталі супраць ненавіснага ворага. Вельмі вялікую цану заплаціў наш народ за незалежнасць, свабоду і мірнае неба над галавой. У часы ліхалецця загінуў кожны трэці беларус. Але гэта не зламала маіх продкаў. Самаадданасцю, цярплівасцю і працавітасцю яны ўзнавілі гарады і вёскі, пабудавалі тысячы кіламетраў дарог, новыя прадпрыемствы, школы, дзіцячыя садкі.

Сучаснае пакаленне павінна памятаць іх подзвіг і берагчы тое, што было здабыта ў цяжкай барацьбе. Я ўпэўнена, што чалавек, які не аберагае сваю родную зямлю, не ведае мінулага, то не мае і будучыні.


МАНТУШ Алёна,
7,,А” клас

За што я люблю родную зямлю

Беларусь – мой родны кут. Гэта самае прыгожае і мілае месца на зямлі. Тут усё сэрцу міла: і прырода вакол нас,і сябры, з якімі я вучуся ў адным класе, і бацькі.Беларусь – гэта мая Радзіма.

У кожнага чалавека ёсць куток, куды хочацца вярнуцца. У мяне -– гэта невялікі горад Бярозаўка.Тут я нарадзілася, хадзіла ў дзіцячы садок, пайшла ў школу, тут жывуць мае сябры.

Недалёка ад горада цячэ славутая рака Нёман, пра якую складзена мноства легенд і песень.У гонар гэтай ракі названы шклозавод ,,Нёман”. Гэта самае буйное прадрыемства нашага горада. Крышталь, які вырабляецца на шклозаводзе, вядомы далёка за межамі нашай краіны.

Беларусь – адзін з культурных цэнтраў свету. Тут ёсць мноства архітэктурных помнікаў, якія выражаюць нашу павагу да гісторыі краіны.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі загінуў кожны чацвёрты жыхар. Мы, як нашчадкі, павінны захоўваць памяць пра тыя цяжкія гады, каб такая трагедыя больш не паўтарылася на нашай зямлі.

,,Хатынь”, манумент ,,Перамогі”, ,,Брэсцкая крэпасць” – гэта нямыя сведкі тых часоў ваеннага ліхалецця. Сёння ў нашай краіне больш дзевяці тысяч такіх помнікаў, якія сведчаць пра тое,як важна берагчы мір.

Мы жывём у вельмі прыгожай краіне, якая славіцца сваімі лясамі, азёрамі, рэкамі, расліннасцю. Гэта заслуга нашых продкаў, якія адстаялі мір і незалежнасць маёй краіны.

Прырода Беларусі ўнікальная. Тут  можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. Многія з іх занесены ў Чырвоную кнігу. Мы павінны ахоўваць гэты ,,жывы” свет, каб пакінуць сваім нашчадкам.

Я вельмі люблю сваю родную старонку, сваю Беларусь, таму  зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб яна квітнела і развівалася. Я хачу стаць  патрыётам сваёй Радзімы, каб прыносіць толькі карысць.


КІЕНЯ Кiра, 7 «А» клаc

За што я люблю родную  зямлю

Чалавек нараджаецца на свет і разам з жыццём атрымлiвае, напэўна, адно з сваіх самых бясцэнных багаццяў – Радзiму. Гэта месца, дзе ты нарадзiўся, дзе жылi дзяды i прадзеды, жывуць бацькi. У кожнага радзiма свая, i кожны любiць яе па-свойму.

Радзiма – гэта месца, дзе ты нарадзiўся, дзе прайшло тваё дзяцiнства, куды заўсёды хочацца вяртацца,  якое ты нiколі не забудзеш. I я таксама вельмi люблю гэту старонку, дзе нарадзiлася. Люблю свой край за непаўторнасць блакiтных азёр. Яны такiя розныя: ёсць доўгiя, як рака, круглыя, як талерачка. Але ўсе яны аднолькава прыгожыя. Любаванне iх нябесна-блакiтным колерам напаўняе душу лёгкасцю і свабодай. Ты пачынаеш адчуваць сябе вольнай птушкай.

 Я люблю свой край за яго лясы. Наогул, у лесе прыгожа ў любы час года. Калi б ты нi прыйшоў, ён сустракае цябе сваёй прыгажосцю i непаўторнасцю. Лес – гэта цэлы свет. Ён запрашае цябе ў свае таямнiцы, i ты адчуваеш сябе часткай гэтай казкi.

Асаблiва востра праяўляецца любоў да родных мясцiн пасля доўгiх вандровак  па iншых замежных краiнах. І  тады ты разумееш: мiнавiта гэтыя родныя краявiды лашчаць душу пяшчотай. Разумееш, што няма ў свеце прыгажэйшай бярозкi, якую ты з дзяцiнства бачыла праз акно бацькоўскага дома, вясёлага гоману сяброў, якi даносiцца з адчыненага акна, матчынага ласкавага слова, татавай моцнай падтрымкi, цiхага сапення носiка сястры, якая заснула побач.

Я люблю свой край i яго народ. Добрыя, талерантныя, спагадлiвыя, дружныя і  мiралюбiвыя людзi гатовы заўсёды прыйсцi на дапамогу.

Радзiма, як i родная мацi, – гэта твой лёс, якi дастаўся табе на радасць i на гора, на ўсе выпрабаваннi і захапленнi, на ўсе моманты жыцця.

Пранясi  паддзяку i любоў да родных мясцiн  у сваiм сэрцы праз усё жыццё!


ЦЕЦЯРУК Дар’я,
7 “А” клас

Беларусь­ – мая Радзіма. Я была ў розных краінах, але ж не магу і не хачу іх параўноваць. Мая Айчына для мяне заўсёды лепшая.

З самага дзяцінства я прывязана да гэтага месца ўсім сэрцам,  пазнала ўсю прыгажосць родных мясцін.

На маю думку, наш першы скарб –  прырода. Нездарма Беларусь называюць ,,сінявокай краінай”, бо тут цякуць магутныя рэкі, якія палохаюць  сваёй невядомасцю і здаюцца працягам бясконцай сінявы неба. Тут безліч глыбокіх азёр, якія блакітнымі вачыма пазіраюць за кожным рухам і зменай наогул. Залатыя палі з мноствам каласоў, прыгажосць якіх падмацоўвае сонейка сваімі праменьчыкамі, даюць нам духмяны хлеб. Густыя лясы,  іх загадкавыя расліны, жывёльны свет надаюць незвычайную маляўнічасць, загадкавасць і фантастычнасць пейзажу.

Нам хочацца быць сябрамі жывёльнаму свету, таму мы і адкрываем розныя паркі і запаведнікі, каб зберагчы прыгажосць прыроды і ,магчыма, падарыць камусьці  жыццё.

Другой важнай каштоўнасцю нашай краіны з’яўляюцца  людзі. Беларускі народ славіцца гасціннасцю, дабрынёй,прыветлівасцю і спагадлівасцю. Беларусы вельмі працавітыя.Яны дасягаюць развіцця ў розных сферах жыцця. А нацыянальныя святы і традыцыі, якія праводзяцца з радасцю і захапленнем,аб’ядноўваюць беларусаў.

Я магла б яшчэ доўга прыводзіць безліч прыкладаў, якія даказваюць, як я люблю сваю зямлю і ганаруся ёй.  Я ўпэўнена, што ў будучым Беларусь чакае толькі росквіт. Не важна, дзе мне давяздецца быць заўтра, мая Радзіма назаўсёды застанецца ў маім сэрцы.

свернуть

Я родным краем ганаруся

Імёны зямлі беларускай

Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551)

Нарадзіўся Ф. Скарына ў сям'і полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У 1504—1506 гг. вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра свабодных навук (граматыкі, рыторыкі, логікі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, музыкі). У далейшым лёс звязвае яго з Італіяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскім універсітэце ён бліскуча вытрымлівае экзамены на годнасць доктара лекарскіх навук. На працягу 1517—1519 гг. у Празе выдаў 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову.

Каля 1520 г. Ф. Скарына прыехаў у Вільню, дзе заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню і выдаў «Малую падарожную кніжыцу» (1522) і «Апостал» (1525). У канцы 20-х гг. паспрабаваў зацікавіць сваімі выданнямі маскоўскае грамадства, але тады асветніка ніхто не падтрымаў, а кнігі яго былі публічна спалены як ерэтычныя. Працаваў у прускага герцага Альбрэхта, некаторы час служыў лекарам і сакратаром у віленскага біскупа. 3 1535 г. Ф. Скарына жыве ў Празе, працуе вучоным садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе. Памёр каля 1551 г. у Празе.

Любіце і шануйце, як святыню,
роднае слова, з якім вас літасцівы
Бог на свет пусціў. 

Ф. Скарына

Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. I наш славуты зямляк Ф. Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры, рабіліся вялікія геаграфічныя і творчыя адкрыцці. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейсніў першае круга светнае падарожжа.  Сучаснікамі Скарыны былі Капернік, Галілей, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Петрарка, Шэкспір, Дантэ, Сервантэс і іншыя волаты духу — вучоныя, мастакі, пісьменнікі. Беларускія землі ўваходзілі тады ў склад Вялікага Княства Літоўскага, дзе беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай (афіцыйна да 1696 г.). Эпоха Адраджэння нарадзіла і Ф. Скарыну — чалавека невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, першадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветніка-патрыёта і гуманіста, паэта, медыка,батаніка, астранома.

Добра разумеючы ролю кнігі ў грамадстве, Ф. Скарына бачыў у ёй адзін з найважнейшых сродкаў культурнага праграсу і нацыянальнага Адраджэння. Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, які саграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь і завею. Для свайго вялікага пачыну — выдавецкай дзейнасці — Ф. Скарына выбраў Біблію, найбольш папулярную ў хрысціянскім свеце кнігу, у якой людзі імкнуліся знайсці адказы на самыя розныя жыццёвыя пытанні. Біблію асветнік параўноўваў з дзівоснай ракой, бачыў у ёй кодэкс хрысціянскай веры і маралі, крыніцу разнастайных ведаў. Гэты цудоўны помнік старажытнага пісьменства і сусветнай культуры ствараўся на працягу  XIII ст. да н. э. — П ст. н. э. на старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай мовах.

Немалаважнае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Асветнік быў патрыётам Айчыны, роднай мовы, таму і праславіў ён біблейскую гераіню Юдзіф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальніку чужаземнага войска Алаферну. У сувязі з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа, які называў «братня моя, Русь, люди посполитые», Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай.

Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, з боку мастацкасці апрацоўкі выкананы нароўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVI ст. Высокі паліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзысці галандскія і германскія друкары. Ф. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Усіх ілюстрацый (акрамя арнаментыкі і ініцыялаў) — 51. Гэта — гравюры, партрэты, кампазіцыі і ілюстрацыі прыкладнога характару. Шмат якія гравюры і застаўкі Ф. Скарына пазначыў асабістым знакам-сігнетам, своеасаблівым гербам — выявамі сонца і сярпа месяца з чалавечымі тварамі, што сімвалізавалі кнігу як крыніцу мудрасці, ведаў і асветы. Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкавання асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы, г. зн. прыдаў кнізе сучасны выгляд. Па гэтай прычыне кнігі шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету.

«Напісанае застаецца», — гаварылі старажытныя рымляне. Ф. Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, у якіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная рэліквія, як духоўны скарб, нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVI стагоддзя пранікнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: «Любіце кнігу, бо яна — крывіца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы».

 

      Кірыла Тураўскі

Кірыла Тураўскі, епіскап Тураўскі (1169 - да 1182г.г.) -  найбуйнейшы старажытнарускі мысляр і пісьменнік, праваслаўны святы. Усё сваё жыццё ён пражыў у Тураве, невялікім горадзе на р. Прыпяці, цэнтры Турава-Пінскага княства.

Выхадзец з багатай сям'і, ён атрымаў выдатную багаслоўскую адукацыю, акрамя таго, спецыяльна навучаўся красамоўству. Ужо ў сталыя гады Кірыла сышоў у манастыр. Імкнучыся да подзвігаў ў імя Хрыстова і не задаволены звычайнымі манаскімі нястачамі, ён праз некаторы час пакідае манастыр і зачыняецца «ў слуп» - адасобленую вежу, дзе аддаецца духоўнаму самаўдасканаленню і літаратурным заняткам. Аўтарытэт тураўскага пустэльніка быў такі вялікі, што, па ініцыятыве мясцовага кн. Юрыя Яраславіча, Кірыла ўзводзіцца ў сан епіскапа (гэта адбылося да 1169 г.).

Стаўшы біскупам, Кірыла прымае актыўны ўдзел у царкоўна-палітычнай барацьбе. У гэты час Уладзімірскі кн. Андрэй Багалюбскі паставіў у Растове біскупам Хведара, выгнаўшы з горада біскупа-грэка. Кіеўскі мітрапаліт Канстанцін, той самы, які зняў Клімента Смаляціча, рэзка запрацівіўся свавольства і, паклікаўшы на дапамогу канстанцінопальскага патрыярха, запатрабаваў адмяніць пастаўленне. У выніку Андрэй Багалюбскі саступіў, а «лжэепіскап Феадарэц» - як пагардліва называюць яго летапісныя крыніцы - быў абвінавачаны ў ерасі і пакараны ў 1169 г. Ва ўсіх гэтых падзеях Кірыла Тураўскі займаў бок кіеўскага мітрапаліта. Больш за тое, менавіта пра засцярогу Феадорца, як галоўную заслугу Кірыла, гаворыцца ў яго Жыціі.

Кірыла Тураўскі пакінуў вялікую літаратурную спадчыну, непараўнальную са спадчынай іншых айчынных мысляроў таго часу. За свае таленты неўзабаве пасля смерці ён быў празваны «другім Залатавустам». Вялікая колькасць твораў Кірылы Тураўскага, якія дайшлі да нашага часу, сведчыць аб значнай папулярнасці твораў гэтага мысляра ў рускім грамадстве.

Кірыла Тураўскі, яркі, таленавіты мастак, дасканала валодаў словам, стылем, умеў так выкладаць свае думкі, што на працягу ўсяго часу чытання ўвага чытача не слабела. Кірыла Тураўскі выступаў як прамы пераемнік школы візантыйскіх прапаведнікаў, чые трактоўкі хрысціянскага веравучэння набіралі ўсё большую сілу ў XII - XIII ст.ст. З твораў Кірылы Тураўскага асаблівую цікавасць уяўляе яго «Прыпавесць аб чалавечай душы і целе» (інш. назва - «Аповесць аб сляпым і кульгавым»).

Творы Кірылы Тураўскага карысталіся такой папулярнасцю і аўтарытэтам, што ўключаліся ў рукапісныя зборнікі разам з творамі святароў Царквы. І гэта было цалкам заслужана, бо яго творы адрозніваліся не толькі глыбінёй зместу, але і найвышэйшым літаратурным майстэрствам.

Кірыла Тураўскі прылічаны да ліку святых, дзень памяці 28 красавіка (па новым  стылі 11 сакавіка).

 

Сымон Будны 

Сымон Будны — беларускі гуманіст і асветнік, адзін з буйнейшых дзеячаў рэфармацыйнага руху на Беларусі, імя якога ў ХVІ стагоддзі было шырока вядомае ў Англіі, Нямеччыне, Італіі ды іншых краінах Заходняй Еўропы. Сымон Будны унёс свой арыгінальны ўклад у скарбніцу беларускай культуры і думкі, прадоўжыў і памножыў скарынінскія рэнесансна-гуманістычныя традыцыі Пытанне аб месцы яго нараджэння і нацыянальнасці па сённяшні дзень застаецца дыскусійным. Дакладна не высветлена, беларус ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы (Мазовія). Многія факты сведчаць на карысць яго беларускага паходжання: добрае веданне беларускай мовы, жыцця, нораваў, звычаяў, рэлігійных уяўленняў беларусаў, значная колькасць беларускіх слоў, фразеалагізмаў, народных прымавак і прыказак у яго творах, беларускі патрыятызм і да т.п. Адукацыю С.Будны атрымаў на факультэце свабодных мастацтваў Кракаўскага ўніверсітэта. быў надзвычай адукаваным чалавекам. Апрача роднай беларускай мовы ён выдатна валодаў класічнай лацінай, старажытнагабрэйскай, а таксама грэцкай, стараславянскай, польскай ды іншымі мовамі.

У 1558 г. Будны прыехаў у сталіцу Вялікага княства Літоўскага — Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста, (настаўніка пратэстанцкага таварыства). У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове – “Катэхізіс”, які пазней быў выдадзены ў Нясвіжы на беларускай мове. У 1560 г. Будны атрымлівае павышэнне: назначаецца прапаведнікам у Клецк. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню. Падтрымку, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер Вялікага княства Літоўскага Астафій Валовіч .

У пачатку 60-х гадоў XVI ст. С. Будны стаў значным грамадска-палітычным дзеячам пратэстанцкага толку і ў хуткім часе набыў еўрапейскую вядомасць як мысліцель-рацыяналіст і таленавіты публіцыст.Для асветы простых людзей у 1562 г. у Нясвіжскай друкарні пад апекай Мікалая Радзівіла Чорнага ён выдаў свой “Катэхізіс”, а потым і другую кнігу на беларускай мове “Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам”, якая, на жаль, не захавалася.Сымон Будны належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая на Беларусі і ў Літве называлася евангелічнай. Але ў пач. 1560-х гадоў у яго ўзніклі сумненні наконт трактоўкі асноўных палажэнняў хрысціянскай дагматыкі – догмата Тройцы і прыроды Хрыста. Будны сярэдзіны 1560-х гадоў. – адзін з ідэолагаў антытрынітарызму, радыкальнай плыні беларуска-літоўскай Рэфармацыі. У 1565 гаду, пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага, Будны пакінуў Клецк і пераехаў у Холхла, куды яго запрасіла Ганна Кішка – удава віцебскага ваяводы .

Аб месцы выдання Бібліі існуе шмат спрэчак. Вядома, што Нясвіж у 1571 перайшоў у валоданне каталіцкага біскупа Мікалая Радзівіла Сіроткі, Кавячынскі перавёз Нясвіжскую друкарню ў свой маёнтак Узда. У 1572 Будны з Холхла пераехаў у Заслаўе (пад Мінскам), бліжэй да месца выдання Бібліі. У гэтым жа годзе Біблія ў поўным аб’ёме выйшла ў свет. Месца выдання на ёй не пазначана. Прадмова Кавячынскага пазначана Уздой, прадмова С. Буднага – Заслаўем, і таму яе можна назваць нясвіжска-ўздзенска-заслаўскай Бібліяй.У гэты перыяд у лесе Буднага адбыўся пералом. Восенню 1573 магнат-арыянін Яна Кішкі прапанаваў яму пасаду прапаведніка ў Лоску, заснаваў там друкарню і аддаў яе ў поўнае распараджэнне С. Буднага. ў 70-я гады ў Лоску разгарнуў кіпучую літаратурна-публіцыстычную дзейнасць. Гэта быў вельмі плённы перыяд, калі Будны выдаваў кнігу за кнігай на лацінскай і польскай мовах.У 1574 у Лоскай друкарні выйшаў Новы запавет з прадмовай і каментарыямі Буднага, што былі апушчаны ў нясвіжска-ўздзенска-заслаўскай Бібліі. Вялікая прадмова, у якой аўтар выказаў ідэі прынцыповага метадалагічнага значэння, грунтоўныя каментарыі да евангельскіх тэкстаў зрабілі гэта выданне ўнікальным, выдатным помнікам не толькі беларускай, але і еўрапейскай думкі. У іх Будны выклаў свае сацыяльна-палітычныя, рэлігійна-філасофскія і педагагічныя ідэі. Яго творы характарызуюцца яснасцю думкі, дасціпнасцю, палемічнай завостранасцю і пераканаўчасцю аргументацыі .

У той перыяд вялікае значэнне Сымон Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філасофскіх ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: “Аб дзвюх прыродах Хрыста”, “З нагоды аргументаў Сімлера”, “Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа богам, як бацька” і інш. У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Сымона Буднага “Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры”, у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Апошнія гады Буднага жыў пры дварах выпадковых мецэнатаў. У гэты час ён рыхтуе другую рэдакцыю Новага запавету (1589), выпраўленая і перапрацаваная. Усё сваё жыццё Сымон Будны прысвяціў справе асветы народа і падрыву аўтарытэту афіцыйнай хрысціянскай царквы. Ён першым пасля Скарыны не толькі выкарыстоўваў беларускую мову ў рэлігійным пісьменстве, але і прапагандаваў яе як раўнапраўную мову, як лепшы сродак для распаўсюджвання ведаў сярод простага народа.

свернуть